Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да ўраджэнца г. Гомель, які здзейсніў злачынства па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Раней судзімы ўраджэнец г. Гомель у пачатку чэрвеня 2019 г., будучы ў стане алкагольнага ап'янення, уначы блукаў па горадзе Лепелі. Праходзячы па адной з вуліц, звярнуў увагу на брамку аднаго з дамоў, вырашыў пракрасціся ў гэты двор. Адкрыў брамку і ўбачыў, што ў двары стаялі дзве машыны. У адной з іх дзверы былі не замкнёныя, і, адкрыўшы дзверцы машыны, сеў на пярэдняе сядзенне, падсвятляючы ліхтарыкам, шукаў нешта каштоўнае. У вадзіцельскіх дзвярах ён знайшоў кашалёк, у якім знаходзілася 90 беларускіх рублёў і 10 долараў ЗША. Грошы з кашалька забраў і вылез з машыны. Выйшаў з двара дома, а грашовыя сродкі патраціў на спіртныя напоі і цыгарэты, а таксама паклаў грошы на баланс свайго тэлефона.

Як у ходзе папярэдняга следства, так і ў ходзе судовага следства ўраджэнец г. Гомель сваю віну прызнаў і шчыра раскаяўся.

З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна ўраджэнец г. Гомель прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 3 месяцы.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 107 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да яго прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы жыхарства.

Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.

Памочнік пракурора
Лепельскага раёна
Рудзіс А.С.