Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да ўраджэнца г. Лепеля, які здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

У сярэдзіне студзеня 2019 года ўраджэнец г. Лепеля разам са сваім знаёмым ужывалі спіртныя напоі. Затым пайшлі да пацярпелага К., каб яшчэ выпіць. Прыйшоўшы да пацярпелага, зайшлі ў хлеў, дзе і знаходзіўся пацярпелы, а на падваконні ляжаў мабільны тэлефон, які абвінавачаны вырашыў выкрасці з мэтай продажу. Узяў тэлефон, паклаў у кішэню сваіх штаноў, момант выкрадання тэлефона ніхто не бачыў. Разам са сваім знаёмым сышлі з хлеву пацярпелага. Пазней сустрэлі пацярпелага К., які прасіў вярнуць тэлефон, але абвінавачаны адказаў, што тэлефон не выкрадаў. А затым схаваў тэлефон пад шыфер на даху хлеву пацярпелага.

Як у ходзе папярэдняга расследавання, так і ў ходзе судовага расследавання ўраджэнец г. Лепеля сваю віну прызнаў і шчыра раскаяўся.

З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна ўраджэнец г. Лепеля прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 80 гадзін.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 107 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да яго прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы жыхарства.

Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.

Памочнік пракурора
Лепельскага раёна
Рудзіс А.С.