Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да ўраджэнца г. Орша, які здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь.
Ураджэнец г. Орша 1989 года нараджэння абавязаны па вызначэнні аб судовым загадзе да выплаты аліментаў на ўтрыманне сваёй непаўналетняй дачкі В., 2008 года нараджэння, і непаўналетняга сына Р., 2016 года нараджэння, з верасня 2018 года па люты 2019 года наўмысна ўхіляўся больш за тры месяцы на працягу года ад выплаты сродкаў на ўтрыманне сваіх непаўналетніх дзяцей. Доўгі час не працаваў, ніякіх мер да працаўладкавання, пагашэння запазычанасці і выплаты сродкаў на ўтрыманне дачкі не прымаў, у выніку чаго ў яго ўтварылася запазычанасць па аліментах 5 месяцаў 26 дзён, чым ён істотна парушыў канстытуцыйнае права сваіх дзяцей на годны ўзровень жыцця, уключаючы дастатковае харчаванне, адзенне, жыллё і пастаяннае паляпшэнне неабходных для гэтага ўмоў.
Як у ходзе папярэдняга расследавання, так і ў ходзе судовага расследавання ўраджэнец г. Орша сваю віну прызнаў і шчыра раскаяўся.
З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна ўраджэнец г. Орша прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 220 гадзін.
Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора
Лепельскага раёна
Рудзіс А.С.