Завяршыўся фінальны тур абласнога конкурсу «Песні юнацтва нашых бацькоў», які прайшоў па традыцыі ў аршанскім Доме культуры чыгуначнікаў. Сярод 24 маладых выканаўцаў за перамогу змагаліся і нашы землякі – вучаніца 10 «А» класа гімназіі імя І. М. Ерашова Алена Карпіцкая і начальнік участка кацельняў і цепласетак КУВП «Бароўка» Дзмітрый Кліманскі. Перш чым трапіць у фінал, хлопцы перамаглі на раённым этапе, увайшлі ў дзесятку лепшых з 50 чалавек на зональным туры ў Бешанковічах. Кожны з удзельнікаў выканаў па дзве кампазіцыі – шлягер і песню грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі. Пераможцам у намінацыі «Супер-шлягер» стаў Дзмітрый, у «Творчым дэбюце» – Алена.
Наш кар.