9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звесткі, якія распаўсюджваюцца некаторымі інтэрнэт-крыніцамі, аб тым, што 8 верасня на навучальных таргах нібыта быў устаноўлены нейкі рынкавы курс беларускага рубля, не адпавядаюць рэчаіснасці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка. У Нацбанку падкрэслілі, што пры правядзенні навучальных таргоў "не ставілася задача вызначыць курс", больш таго, падчас пробнай дадатковай сесіі "не праводзілася і не планавалася праводзіць ніякіх рэальных здзелак". Самае сумнае, што ў сваім жаданні надаць фантазіям хоць трохі пераканаўчасці аўтары публікацый зайшлі занадта далёка. Спаслаўшыся на нейкіх інсайдэраў, яны прывялі такія падрабязнасці таго, што адбывалася на Беларускай валютна-фондавай біржы, якіх не было і ў паміне, заявілі ў Нацбанку.-0-

БЕЛТА