Клопат аб пажылых грамадзянах — адна з асноўных абавязкаў сацыяльных службаў.
Для забеспячэння камфортных умоў пражывання людзей, якія перайшлі мяжу пенсійнага ўзросту, але па жыццёвых абставінах не могуць забяспечыць сабе паўнавартасны догляд самастойна, у снежні 2005 года ў аграгарадку Камень было адкрыта аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў «Святліца» ТЦСАН Лепельскага раёнаУ гэтыя дні «Святліца» адзначае 20-годдзе сваёй дзейнасці, і за гэты перыяд каля 500 пажылых грамадзян адчулі тут сапраўдны хатні клопат.
Кіруе аддзяленнем з дня яго заснавання Алена Чувіліна, якая гадзінамі можа распавядаць пра жыхароў «Святліцы». Многія супрацоўнікі таксама прысвяцілі 2 дзясяткі гадоў працоўнай дзейнасці, дзелячыся клопатам і цяплом з тымі, каму гэта неабходна.
Свае віншаванні з юбілейнай датай на адрас работнікаў і падапечных аддзялення кругласутачнага знаходжання выказалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Інaземцава, дырэктар ТЦСАН Лепельскага раёна Наталля Іванова, выканаўца абавязкаў старшыні Каменскага сельсавета, старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Алеся Ерашова і іншыя госці.
Яны адзначылі, што дзейнасць аддзялення — сапраўдная місія дабра, любові, міласэрнасці.
Дзякуючы штодзённай працы згуртаванай каманды работнікаў створаны камфортныя ўмовы для пражывання, набліжаныя да хатніх, бо яны ставяцца