9 чэрвеня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Фестываль нацыянальных культур у Гродне можа прэтэндаваць на ўнясенне ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў падчас X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

9 чэрвеня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Фестываль нацыянальных культур у Гродне можа прэтэндаваць на ўнясенне ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў падчас X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Паводле яго слоў, у Беларусі рэгулярна праводзіцца каля 100 фестываляў рознага ўзроўню і напрамкаў. Але фестываль у Гродне - своеасаблівы. Ён аб'ядноўвае культурную моц краіны па вельмі цікавай прыкмеце, якой з'яўляецца непаўторнасць нацыянальнасцей. Своеасаблівасць культуры кожнага народа, які пражывае ў Беларусі, у паўсядзённым жыцці не так выразна, а фестываль паказвае яго ў поўным колеры, растлумачыў міністр.

Фестываль нацыянальных культур з'яўляецца ўнікальным. У свеце не праводзіцца форумаў такога маштабу, прысвечаных культуры і побыту нацыянальнасцей, якія пражываюць у межах адной краіны. Таму ён цалкам можа прэтэндаваць папоўніць Кнігу рэкордаў Гінеса. Паводле слоў міністра, у наступным годзе гэтае пытанне маюць намер разгледзець падрабязна. Яно прадугледжвае, апроч іншага, пэўныя фінансавыя выдаткі.

На думку Барыса Святлова, фестываль у Гродне дазваляе адчуць глыбокія і шматгранныя эмоцыі яднання людзей. "Ёсць вядомы выказванне, што чалавек столькі разоў чалавек, колькі ён ведае моў. А з больш шырокай кропкі гледжання, дзяржава столькі разоў дзяржава, колькі жыве і развіваецца ў ёй нацыянальнасцей, - лічыць міністр. - На фестывалі ў Гродне сёлета прысутнічалі прадстаўнікі больш за 30 нацыянальных культур. Усе яны жывуць у нашай рэспубліцы і маюць магчымасць развіваць сваю культуру і тым самым рабіць вялікі ўклад у культуру Беларусі. Гэта вельмі важная з'ява, якая працуе выключна на карысць дзяржавы". -0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)