Дарослыя павінны паклапаціцца не толькі пра сябе, але і пра дзяцей.


Згодна з патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху, у прыватнасці пункта 17.1, «пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак пешаход павінен абазначыць сябе святлоадбівальным элементам (элементамі)».
Прынцып іх дзеяння заснаваны на тым, што святло, трапляючы на ​​рэбрыстую паверхню са спецыяльнага пластыка, канцэнтруецца і адлюстроўваецца. Але проста насіць флікер недастаткова, важна, каб кіроўца ўбачыў Вас і своечасова зрэагаваў. Святлоадбівальную стужку можна завязаць на рукаве або штаніне, а падвеску прышпіліць буліркай да адзення. Яна павінна вісець на вышыні калена з боку праезнай часткі.
Лепш за ўсё выкарыстоўваць адначасова два ці больш святлоадбівальніка — з правага і з левага боку.
Таксама нагадаем, што святлоадбівальныя элементы толькі двух колераў — белага і лімоннага — праходзяць сертыфікацыю і адпавядаюць усім патрабаванням. Чырвоныя, сінія, зялёныя флікеры — малаэфектыўныя.
Памятайце! Каб любая прысутнасць чалавека на начной дарозе была бяспечнай, ён павінен максімальна сябе абазначыць!