За мінулыя выхадныя на дарогах краіны адбылося 288 ДТЗ з матэрыяльнай шкодай, а таксама 18 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі і 18 атрымалі траўмы.
За мінулыя выхадныя на дарогах краіны адбылося 288 ДТЗ з матэрыяльнай шкодай, а таксама 18 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі і 18 атрымалі траўмы.
У нядзелю каля 21:30 у Віцебскім раёне 44-гадовы кіроўца Volkswagen здзейсніў наезд на раптам выбеглага на праезную частку лася. 12-гадовы сын кіроўцы, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні, ад атрыманых траўм сканаў на месцы здарэння.
Затрымана 107 нецвярозых кіроўцаў. Спынена 236 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі беспраўнікамі. За перавышэнне хуткасці аштрафавана звыш 1,1 тысячы кіроўцаў. Больш за 1,5 тысячы пешаходаў і веласіпедыстаў прыцягнуты да адказнасці за розныя парушэнні Правілаў, з іх каля 200 знаходзіліся ў стане ап'янення, больш за 300 не былі абазначаны святлоадбівальнымі элементамі ў цемры.
Ва ўмовах скарачэння светлага часу сутак Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам быць максімальна ўважлівымі за рулём. Выбіраць бяспечную хуткасць руху, улічваючы ўмовы надвор'я і бачнасць, асабліва пры праездзе небяспечных участкаў каля лясных масіваў.
Пешаходам важна клапаціцца пра сваю бяспеку, перасякаць праезную частку выключна ва ўстаноўленых месцах, загадзя пераканаўшыся, што кіроўцы вас заўважылі і прапускаюць. У цёмны час сутак выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы, паклапаціцца пра абазначэнне імі дзяцей і пажылых сваякоў.
‼️Звяртаем увагу: за грубыя парушэнні ПДР будуць прымяняцца самыя жорсткія меры адказнасці.