Адной з прычын дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, асабліва ў цёмны час сутак, з'яўляецца іх незаўважнасць.
Пазначэнне сілуэта чалавека дае магчымасць кіроўцу своечасова ️адрэагаваць і затармазіць. Кіроўцы аўтамабіляў выяўляюць пешахода, які мае
флікеры, са значна большай адлегласці ў параўнанні з пешаходам без флікераў.
Пры руху з блізкім святлом адлегласць павялічваецца з 25-40 метраў да 130-140 метраў, а пры руху з далёкім святлом адлегласць павялічваецца да 400 метраў.
Дарослыя павінны паклапаціцца не толькі пра сябе, але і пра дзяцей.
Лепш за ўсё выкарыстоўваць адначасова два ці больш святлоадбівальнікаў — з правага і з левага боку.
Важна ведаць, што флікеры толькі двух колераў — белага і лімоннага — праходзяць сертыфікацыю і адпавядаюць усім патрабаванням. Чырвоныя, сінія, зялёныя флікеры — малаэфектыўныя.
Помніце! Каб любая прысутнасць чалавека на начной дарозе была бяспечнай, ён павінен максімальна сябе пазначыць!