Прафілактычная рэспубліканская акцыя па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў пад назвай «Святлаадбівальнік ратуе жыццё!» актыўна крочыць па Лепельшчыне

Супрацоўнікі аддзела ДАІ Лепельскага РАУС правялі гутаркі з пешаходамі і веласіпедыстамі, расказалі пра важнасць нашэння святлоадбівальных элементаў, растлумачылі правілы руху ў цёмны час сутак, а таксама ўручылі жылеты павышанай бачнасці і флікеры.

Дзяржаўтаінспектары падарылі іх тым, хто на дарозе не быў абазначаны. Шматлікія пешаходы прызналіся, што флікеры ў іх ёсць і яны іх пастаянна выкарыстоўваюць у цёмны час сутак.