30 лістапада, Віцебск /Дыяна Курыло - БЕЛТА/. Сувязь velcom у Віцебску і Наваполацку адноўлена, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Больш за дзве гадзіны тэлефоны з сім-картамі velcom у Віцебску, Наваполацку, часткова ў Полацку і Мінску не працавалі. Як паведамілі ў даведачна-інфармацыйнай службе кампаніі - аператара сотавай сувязі, ім вядома толькі тое, што "гэта быў нейкі тэхнічны збой". Абаненты velcom спадзяюцца, што такіх здарэнняў больш не здарыцца. На афіцыйным сайце кампаніі пакуль адсутнічае якая-небудзь інфармацыя і выбачэнні ў адрас кліентаў. -0-

БЕЛТА