6 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Звыш 6 тыс. студэнтаў Віцебскай вобласці сёлета восенню дапамогуць земляробам прыбраць ураджай, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.
Больш за ўсё юнакоў і дзяўчат будзе працаваць у гаспадарках Віцебскага раёна. Для ўборкі каранёвых пладоў мясцовым сельгасарганізацыям спатрэбілася дадатковая дапамога 2,5 тыс. студэнтаў. У Полацкі і Аршанскі раёны адправяцца 700 і каля 500 першакурснікаў адпаведна. На ўборку лёну Арэхаўскі (Аршанскі раён), Коханаўскі (Талачынскі раён), Полацкі, Лепельскі і Гарадоцкі льнозаводы прыцягнуць сілы 465 чалавек.
Адпраўка студэнтаў на сельгасработы ўжо пачалася. Сёлетні дэсант маладых людзей на 1,8 тыс. чалавек перавышае леташні ўзровень, што абумоўлена багатым ураджаем, адзначылі ў БРСМ. Да заняткаў у навучальных аўдыторыях моладзь прыступіць у кастрычніку-лістападзе.
Між тым большасць навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ПТВ рэгіёна паспелі нядрэнна папрацаваць летам. У аплатных працоўных работах прынялі ўдзел амаль 3,6 тыс. чалавек, якія працавалі ў складзе 122 атрадаў - будаўнічых, сельскагаспадарчых, педагагічных, экалагічных і сэрвісных.-0-
БЕЛТА
Звыш 6 тыс. студэнтаў Віцебскай вобласці дапамогуць вяскоўцам сабраць ураджай
6.9.20110 праглядаў