4 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Звыш 700 устаноў адукацыі Віцебскай вобласці ў 2011 годзе ўкаранілі сістэму кіравання аховай працы ў адпаведнасці з дзеючымі стандартамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Для забеспячэння бяспечнага навучальнага працэсу ў адукацыйных установах вобласці абсталяваны і працуюць 63 кабінеты па ахове працы, сваю кваліфікацыю па гэтым пытанні ў мінулым годзе павысілі 134 работніка, праведзена 64 семінары, у якіх прынялі ўдзел амаль 1,7 тыс. чалавек. У межах рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы і прафілактыкі дзіцячага траўматызму ва ўстановах адукацыі рэгіёну праведзены абласны конкурс "Ахова працы вачыма дзяцей". Рэалізуючы патрабаванні рэспубліканскай праграмы па паляпшэнні ўмоў працы, у гэтым годзе працягваецца агляд-конкурс сярод устаноў адукацыі. У 2011 годзе яго ўдзельнікамі былі 628 устаноў. Для стварэння здаровых і бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі, выканання супрацьпажарных мерапрыемстваў і захавання супрацьпажарнага рэжыму ў 2011 годзе было зрасходавана Br1,7 млрд. (у 2010-м - Br4,6 млрд.). "Ахова жыцця і здароўя дзяцей, недапушчэнне выпадкаў вытворчага і дзіцячага траўматызму з'яўляецца адной з прыярытэтных задач устаноў адукацыі па забеспячэнні бяспечнага навучальнага працэсу і ў гэтым годзе", - падкрэслілі ва ўпраўленні адукацыі.-0-

БЕЛТА