18 кастрычніка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Прыродны паліўны кампрэсаваны газ у Беларусі з 20 кастрычніка падаражэе на 20%, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінэканомікі.
З 20 кастрычніка цана рэалізацыі гэтага віду газу на аўтагазазаправачных кампрэсарных станцыях (АГЗКС) рэспублікі з улікам ПДВ складзе Br1680 за куб.м (цяпер Br1400 за куб.м).
Кошт прыроднага паліўнага кампрэсаванага газу ў Беларусі не падвышаўся з сакавіка 2010 года.
Паводле даных ААТ "Белтрансгаз", у рэспубліцы зарэгістравана прыкладна 4,6 тыс. тэхнічна спраўных газабалонных аўтамабіляў, якія рэгулярна запраўляюцца на аўтамабільных газазаправачных кампрэсарных станцыях кампаніі.
ААТ "Белтрансгаз" эксплуатуе 26 аўтамабільных газазаправачных кампрэсарных станцый, размешчаных у 18 населеных пунктах рэспублікі. У 2010 годзе на АГЗКС "Белтрансгаза" былі запраўлены 1623 транзітныя машыны.-0-
БЕЛТА
Сціснуты прыродны паліўны газ у Беларусі з 20 кастрычніка падаражэе на 20%
18.10.20110 праглядаў