26 жніўня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. У Беларусі з 1 верасня бягучага года на 10% павялічваюцца адпускныя цэны арганізацый-вытворцаў на вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя газы для аўтамабільнага транспарту, а таксама гранічныя рознічныя цэны на звадкаваны газ для запраўкі аўтамабільнага транспарту пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю Міністэрства эканомікі Беларусі. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастановах міністэрства ад 19 жніўня бягучага года №133 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2011 года №52" і №134 "Аб устанаўленні гранічных рознічных цэн на звадкаваны газ пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях". Такім чынам, на аўтамабільных газазаправачных станцыях гранічная мінімальная цана звадкаванага газу з 1 верасня вырасце з Br2370 за літр да Br2600, гранічная максімальная - з Br2550 да Br2800. "Звадкаваны газ у Беларусі выпрацоўваецца ў асноўным з імпартнай сыравіны. Дзеючыя ў цяперашні час адпускныя цэны на звадкаваныя газы не забяспечваюць рэнтабельную працу арганізацый, якія яго выпрацоўваюць", - растлумачылі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі прычыну павышэння цэн.-0-

БЕЛТА