20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 21 сакавіка павышаюцца цэны на звадкаваны газ для камунальна-бытавога спажывання арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле сувязяў з грамадскасцюсцю Міністэрства эканомікі Беларусі.

Рашэнне аб павелічэнні цэн прынята пастановай Мінэканомікі ад 5 сакавіка 2013 года №21 "Аб унясенні змянення ў пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2013 года №10".

У адпаведнасці з дадзенай пастановай, цана на газы вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя для камунальна-бытавога спажывання, якія рэалізуюцца арганізацыям, што ўваходзяць у склад дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі "Белтопгаз", на ўмовах "франка-адпраўленне" павялічылася з Br1 370 940 да Br1 388 490 за тону, а на ўмовах "франка-склад арганізацыі-вытворцы" з Br1 366 780 да Br1 384 270 за тону.

Адпускная цана на газы вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя для камунальна-бытавога спажывання, якія рэалізуюцца арганізацыям, што не ўваходзяць у склад дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі "Белтопгаз", на ўмовах "франка-адпраўленне" і "франка-склад арганізацыі-вытворцы" фарміруецца з улікам рынкавай кан'юнктуры, гаворыцца ў тэксце пастановы.

Таксама адпускная цана на газы вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя для камунальна-бытавога спажывання для запраўкі ў балоны, якія рэалізуюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам на ўмовах "франка-склад арганізацыі-вытворцы", павялічылася з Br1 445 040 да Br1 463 540.

У сярэднім цэны павялічыліся на 1,26%

Дакумент уступае ў сілу з 21 сакавіка 2013 года пасля яго афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 20 сакавіка.

Папярэдняе падаражанне звадкаванага газу адбылося 9 лютага. Тады цэны на газы вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя для камунальна-бытавога спажывання павысіліся на 2,6%, цэны на газы вуглевадародныя звадкаваныя паліўныя для аўтамабільнага транспарту - на 8,5%, прэдзельныя рознічныя цэны на звадкаваны газ, які рэалізуецца на аўтамабільных газазаправачных станцыях, - на 8,5%, а цэны на звадкаваны газ, які рэалізуецца насельніцтву ў малолітражных балонах (ад 1 да 27 л), узраслі на 4,8%.-0-