21 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Табун коней затрыманы ў Дубровенскім раёне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт УУС Віцебскага аблвыканкама. Супрацоўнікі Дубровенскага РАУС сумесна з супрацоўнікамі Аршанскага міжраённага аддзела ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК на аўтадарозе Дубровіна-Ляды паблізу вёскі Савіна Дубровенскага раёна затрымалі аўтамашыну "КамАЗ" пад кіраваннем грамадзяніна Расійскай Федэрацыі 1963 года нараджэння, які перавозіў 28 коней на суму Br234,7 млн. без адпаведных дакументаў. Аўтамашына і груз затрыманы. Праводзіцца праверка.-0-

БЕЛТА