Да 6 снежня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў аўтамабілямі таксі.

  Да 6 снежня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў аўтамабілямі таксі.

  Для прадухілення ДТЗ і прафілактыкі парушэнняў па ўсёй краіне супрацоўнікі ДАІ сумесна з прадстаўнікамі Транспартнай інспекцыі правяраюць кіроўцаў легкавых аўтамабіляў, якія ажыццяўляюць камерцыйныя перавозкі пасажыраў.

  У зоне павышанай увагі - фізічны стан кіроўцаў таксі, наяўнасць у іх права кіравання, выкананне ўмоў бяспечнай перавозкі, хуткасных рэжымаў, правілаў манеўравання і праезду пешаходных пераходаў, тэхнічны стан аўто. Таксама інспектары праводзяць з кіроўцамі тлумачальныя гутаркі.

  У дачыненні да кіраўнікоў арганізацый, якія дапусцілі да эксплуатацыі няспраўны транспарт, прымяняюцца меры адміністрацыйнага уздзеяння.

  ДАІ нагадвае аб павышанай адказнасці перавозчыкаў за жыццё і здароўе пасажыраў, неабходнасці строгага выканання ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху ўстаноўленых Правілаў.