- Ваенна-патрыятычнае выхаванне адыгрывае вялікую ролю ў жыцці падрастаючага пакалення. Юнакі і дзяўчаты, якія яшчэ толькі робяць першыя крокі да свайго будучага, павінны ведаць і разумець важнасць абароны сваёй Радзімы. На Лепельшчыне гэтая праца наладжана на годным узроўні. І гэта правільна, бо нашай краіне патрэбны мужныя, смелыя, ініцыятыўныя, дысцыплінаваныя маладыя людзі, якія гатовыя вучыцца, працаваць на яе дабро і ў выпадку неабходнасці ўстаць на абарону, - адзначыў Ігар Урбан, старшыня раённага Савета дэпутатаў.