Таксама ў гэты дзень адбыўся ўрачысты мітынг у скверы на плошчы Свабоды, якім дадзены старт рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Дарогамі пераможцаў», прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У гэтым месцы знаходзяцца брацкія магілы воінаў з Кіраўскай, Яраслаўскай, Смаленскай, Разанскай абласцей Расіі, якія загінулі пры вызваленні Лепельшчыны, а таксама Героя Савецкага Саюза, камандзіра партызанскай брыгады «Аляксея», ураджэнца Саратаўскай вобласці Аляксея Данукалава, камандзіра партызанскай брыгады імя Сталіна, Украінца Дзмітрыя Караленку і нашага земляка, камандзіра 2-га атрада партызанскай брыгады «Дубова» Анатоля Марунько.
Ганаровыя госці ў сваіх прывітальных прамовах адзначылі значнасць дзейнасці батальёна і асабліва ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі, а таксама падкрэслівалі, што вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні салдат.
Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да магіл загінулых і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання.
Таксама ў гэты дзень адбыўся ўрачысты мітынг у скверы на плошчы Свабоды
28.3.20250 праглядаў