Раённы этап абласнога конкурсу патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» прайшоў у Лепельскім раённым Доме культуры.
Раённы этап абласнога конкурсу патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» прайшоў у Лепельскім раённым Доме культуры.
Песеннае
спаборніцтва сярод моладзі раёна праводзіцца ўжо каля 3 дзясяткаў гадоў, аднак
час не зніжае цікавасць да яго. Сёлета на сцэну выйшлі як новыя маладыя
галасы, так і ўдзельнікі мінулых гадоў. Сваё майстэрства і творчасць
прадэманстравалі 9 выканаўцаў.
Запрашалася моладзь ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў у катэгорыі саліст-вакаліст
або вакальны ансамбль, якія павінны былі падрыхтаваць 2 кампазіцыі, створаныя
ў перыяд з 1975 па 2005 год. Першая -- на тэму «Гэта наша з табой зямля, гэта
наша з табой біяграфія», гэта значыць песні савецкіх, рускіх, беларускіх аўтараў
аб свеце, стварэнні, дасягненнях тых гадоў, а таксама якія адлюстроўваюць знамянальныя
падзеі гісторыі роднай Беларусі, непаўторнасць прыроды, душэўную прыгажосць яе
людзей.
Другая песня -- на выбар удзельніка савецкі, беларускі або замежны хіт.
Першым выходзіць на сцэну заўсёды вельмі хвалююча. Гэтая місія выпала самай
маладой удзельніцы -- Ірыне Сарамбаевай з Бароўскай сярэдняй школы Г. К. Жукава
Лепельскага раёна. Яна і задала тон мерапрыемству. Па апладысментах у зале можна
было зразумець, што кампазіцыя «Радзіма мая» ўсіх кранула, і барацьба чакаецца
сярод удзельнікаў сур'ёзная.
Далей эстафету падхапіла Аляксандра Бойка з Заслонаўскай сярэдняй школы, а
гледачы пачулі песню «Неба славян». Педагог-арганізатар з гэтай установы
Марыя Вераскун выканала «Жураўлі на Палессе ляцяць».
Не менш актыўна сустракалі гледачы і наступнага выканаўцу -- Дар'ю Чумак з
песняй «Човен» з аграрна-тэхнічнага каледжа. Яркім і незабыўным аказалася
і выступленне Максіма Васілёнка з гэтай жа ўстановы. Максім выканаў песню
«Дом родны», якую гледачы спявалі разам з ім.
Гучна апладзіравалі Анастасіі Сакалоўскай з Заслонаўскай сярэдняй школы з
песняй «Крылатыя арэлі» і настаўніку дзіцячай школы мастацтваў Юліане Паборцавай з
песняй «Сонца каласы».
Унікальнае выкананне прадэманстраваў ратавальнік-пажарны РАНС Мікіта
Карабань. Ад усім вядомай песні «Дыханне», здавалася, энергія разляцелася па
ўсёй зале.
Высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства з першых секунд адзначылі гледачы іжюры ў выкананні супрацоўніка РАНС Дзмітрыя Венжыка.
На працягу першага этапу ў зале гучалі вядомыя кампазіцыі, і гледачы, не стрымліваючы сваіх эмоцый, падпявалі артыстам, а затым гучна апладзіравалі.
Не менш цікавай аказалася і другая частка конкурсу. Са сцэны прагучалі такія песні, як «Часам», «Вецер перамен», «Мой свет», «Горад, якога няма» і многія іншыя.
Атрадна, што ўсім выкананым кампазіцыям – не адзін дзясятак гадоў, але яны не страцілі сваёй папулярнасці. Са сцэны «ліліся» музычныя творы, якія былі, ёсць і будуць найярчэйшай старонкай духоўнага багацця Беларусі, старонкай, якая напоўнена глыбокай любоўю да Радзімы.
Старшыня жюры, загадчык сектара культуры райвыканкама Алена Барадзейка адзначыла, што суддзі ацэньвалі выкананне ўдзельнікаў па такіх крытэрыях, як адпаведнасць праграмы ўзросту выканаўцы, тэматыцы конкурсу, узровень выканальніцкага майстэрства і падрыхтоўкі, вакальныя даныя, артыстычнасць, сцэнічная культура. Было вельмі складана вызначыць лепшага, бо ўсе выступленні яркія, запамінальныя і кранальныя, усе ўдзельнікі трымаліся ўпэўнена і дэманстравалі выдатныя вакальныя даныя.
Конкурс «Песні юнацтва нашых бацькоў» жыве ўжо шмат гадоў, бо жывыя цудоўныя песні. Радуе, што маладое пакаленне праяўляе цікавасць да кампазіцый, якія мы слухалі і любілі ў маладосці. І ў гэты раз яны прадэманстравалі нам унікальнае выкананне іх, прачулі тое, што хацеў перадаць аўтар слоў. А яшчэ кожны з удзельнікаў зацікаўлены ў тым, каб знайсці сваю песню. Каштоўнасць конкурсу, што ў ім ёсць пераемнасць пакаленняў, цікавасць пазнаваць мінулае свайго краю.
У выніку Гран-пры сярод салістаў-вакалістаў атрымаў Дзмітрый Венжык, 1 месца – у Мікіты Карабаня, 2 месца – у Аляксандры Бойка, 3-е – у Юліаны Паборцавай. Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Ірына Сарамбаева, творчасць астатніх канкурсантаў адзначана Дыпломамі за ўдзел.
Занальны тур абласнога конкурсу патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» пройдзе ў Верхнядзвінску 8 лютага.
Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, мэтай такога творчага спаборніцтва з'яўляюцца падтрымка таленавітых маладых выканаўцаў, павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, патрыятычнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах песняй жанру мінулых гадоў, адбор маладых талентаў для ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах іфестывалях.
Як падзяліліся фіналісты, выбіралі кампазіцыі яны старанна, бо менавіта ў іх
яны змаглі раскрыць свае вакальныя даныя, падмацаваўшы іх яркай харызмай.
У завяршэнне хочацца падзякаваць арганізатараў конкурсу -- сектар культуры
райвыканкама, работнікаў раённага Дома культуры за падрыхтоўку мерапрыемства і
усіх удзельнікаў за падораны настрой і зарад станоўчых эмоцый на доўгі
час.
Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"