5 ліпеня, Астана /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Мытныя пошліны на нафту і нафтапрадукты будуць зняты для Беларусі пасля падпісання і ратыфікацыі нашай краінай усяго пакета дакументаў па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана. Аб гэтым сёння ў Астане паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адпаведнае рашэнне замацавана ў Пратаколе аб асобных часовых выключэннях з рэжыму функцыянавання адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, які падпісаны адначасова з рашэннем аб увядзенні ў дзеянне Мытнага кодэкса.
Такім чынам, мытныя пошліны на нафту і нафтапрадукты для Беларусі будуць зняты аўтаматычна, не чакаючы, калі дакументы па АЭП падпішуць і ратыфікуюць Расія і Казахстан.
У пратаколе таксама замацавана захаванне да 1 ліпеня 2011 года дзеючых ставак мытных пошлін на легкавыя аўтамабілі для фізічных асоб. Гэта значыць, іх рэгуляванне нацыянальным заканадаўствам прадоўжана яшчэ амаль на год.
Акрамя таго, да 1 ліпеня 2011 года ў Беларусі захоўваецца нацыянальны рэжым рэгулявання гандлю з трэцімі краінамі.-0-
БЕЛТА
Мыта на нафту і нафтапрадукты будуць зняты для Беларусі пасля падпісання і ратыфікацыі ёю ўсіх дакументаў па ЕЭП
5.7.20100 праглядаў