17 красавіка ДАІ Віцебскай вобласці правядзе прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам нецвярозых кіроўцаў і пешаходаў.

17 красавіка ДАІ Віцебскай вобласці правядзе прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам нецвярозых кіроўцаў і пешаходаў.

Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі будзе арганізавана наступная работа:

- тлумачальныя гутаркі з удзельнікамі дарожнага руху на тэму недапушчэння з'яўлення на праезнай частцы ў нецвярозым стане;

- рэйдавыя групы, галоўнай мэтай якіх стане выяўленне і спыненне парушэнняў ПДР нецвярозымі кіроўцамі і пешаходамі;

- распаўсюджванне лістовак сярод кіроўцаў з памяткай аб дзеяннях пры выяўленні пешахода, які сваімі паводзінамі стварае пагрозу бяспецы дарожнага руху.

ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама заклікае кіроўцаў і пешаходаў быць станоўчым прыкладам адзін аднаму і разам прыкласці максімум намаганняў да скарачэння аварыйнасці на дарогах.