Тарыфная стаўка першага разраду павышаецца ў Беларусі з лютага і з сакавіка 2015 года. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №109 ад 18 лютага 2015 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, тарыфная стаўка першага разраду ўстаноўлена з 1 лютага ў памеры Br277 тыс., з 1 сакавіка - у памеры Br292 тыс.
Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, неабходна забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай пастановай №109 тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)