29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі тарыфная стаўка першага разраду павысіцца з 1 лістапада бягучага года з Br90 тыс. да Br118 тыс., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Рост тарыфнай стаўкі першага разраду дазволіць павысіць заработную плату работнікам бюджэтнай сферы ў сярэднім на 30%, або ў абсалютным памеры на Br135 тыс. Зарплата работнікаў бюджэтнай сферы, тарыфікаваных з 1-га па 12-ы разрад, перавысіць мінімальны спажывецкі бюджэт, што ўзмоцніць сацыяльную абароненасць такіх работнікаў.
У Беларусі 2010 год з'яўляецца завяршальным годам пяцігодкі, які вызначае яе вынікі. На працягу гэтага года павышэнне заработнай платы ў бюджэтнай сферы ажыццяўлялася ў некалькі этапаў. Так, тарыфная стаўка першага разраду была павышана з 1 студзеня з Br77 тыс. да Br81 тыс. і з 1 чэрвеня - з Br81 тыс. да Br90 тыс. З 1 верасня павышаны ўзровень аплаты працы нізкааплатных работнікаў, а таксама асобных катэгорый работнікаў сацыяльна-культурнай сферы. Чаpговым этапам стала павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду з 1 лістапада 2010 года.-Э-
БЕЛТА
Тарыфная стаўка першага разраду павысіцца ў Беларусі з 1 лістапада да Br118 тыс.
29.10.20100 праглядаў