10 лістапада, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі тарыфная стаўка першага разраду ў бягучым годзе больш павышацца не будзе. Аб гэтым паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна на online прыёме грамадзян, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Пытанне аб яшчэ адным павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду ў бягучым годзе не разглядаецца", - адзначыла міністр. Яна дадала, што прапрацоўваецца пытанне аб павышэннях тарыфнай стаўкі першага разраду ў 2012 годзе. Паводле ацэнкі, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы ў снежні 2011 года будзе знаходзіцца на ўзроўні прагнозных паказчыкаў, падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна. Пастановай урада №1310 з 1 кастрычніка тарыфная стаўка першага разраду павышана з Br118 тыс. да Br151 тыс. - на 28%. Гэтай жа пастановай з 1 лістапада бягучага года для аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы ўведзены штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты ў дыяпазоне ад Br240 тыс. да Br16 тыс. па тарыфных разрадах з 1-га па 27-ы.-0-

БЕЛТА