8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электрычная і цеплавая энергія для беларускіх грамадскіх арганізацый падаражэла ў сярэднім на 7% і 9% адпаведна. Гэта прадугледжана пастановамі Міністэрства эканомікі ад 3 лістапада 2011 года №181 і №182, размешчанымі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дакументы ўступяць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання, якое запланавана на 9 лістапада.
Размова ідзе аб арганізацыях, тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для якіх устанаўліваюцца на ўзроўні тарыфаў для насельніцтва. Да іх ліку адносяцца арганізацыі аховы здароўя, рэлігійныя арганізацыі, садаводчыя таварыствы, дачныя і гаражныя кааператывы, а таксама кааператывы, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак, стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання (дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, дзіцячыя дамы-інтэрнаты для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, спецыяльныя дамы для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў), дзіцячыя вёскі (гарадкі) і іншыя.
Папярэдні раз электрычная і цеплавая энергія для беларускіх грамадскіх арганізацый падаражэла 1 лістапада бягучага года - на 15% і 3,2% адпаведна.-0-
БЕЛТА
Тарыфы на электрычную і цеплавую энергію павышаны для беларускіх грамадскіх арганізацый
8.11.20110 праглядаў