23 лістапада, Крычаў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва ў найбліжэйшы час падвышацца не будуць. Пра гэта заявіў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц. Ён сёння азнаёміўся з працай Крычаўскага завода гумовых вырабаў і сустрэўся з яго працоўным калектывам. Што тычыцца больш далёкіх перспектыў, то ад гэтага наўрад ці ўдасца сысці ў сувязі з уваходам краіны ў рынкавую эканоміку, адзначыў міністр. "Трэба паступова сыходзіць ад узаемнага субсідзіравання насельніцтва, - лічыць Аляксандр Азярэц. - Сёння гэта немалыя грошы, якія кладуцца цяжкім бRэмем або на бюджэт, або на галіну. Гэтае пытанне трэба паступальна вырашаць, таму што такія скажэнні субсідзіравання негатыўна адбіваюцца ў цэлым на развіцці эканомікі".-0-

БЕЛТА