26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павысяцца ў Беларусі з 1 студзеня 2013 года. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Беларусі №1184, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
У Беларусі тарыфы для насельніцтва на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння вырастуць з 1 студзеня 2013 года на 5% да Br63150 за 1 Гкал. Раней тарыф для насельніцтва на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння складаў Br60140 за 1 Гкал.
Дакументам таксама ўстаноўлены тарыф на прыродны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах, а таксама ў садовых доміках членаў садаводчых таварыстваў у ацяпляльны перыяд у памеры Br358,8 за 1 куб.м пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу. Раней гэты тарыф быў на ўзроўні Br341,7 за 1 куб.м прыроднага газу. Пры адсутнасці прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу і пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў прыродны газ будзе каштаваць Br2044 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц у ацяпляльны перыяд і Br766,5 - у летні.
Кубічны метр прыроднага газу, які выкарыстоўваецца для ацяплення нежылых памяшканняў, акрамя памяшканняў, якія знаходзяцца ў жылых дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, будзе каштаваць Br2095,1 за 1 куб.м. Раней ён абыходзіўся ў Br1058,1 за 1 куб.м.
Таксама пастанова ўносіць змены ў тарыфы на электрычную энергію. Так, электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, па аднастафавым тарыфе будзе каштаваць Br274,4 за 1 кВт.г (раней Br250,6 за 1 кВт.г), па дыферэнцыраваных тарыфах - Br192,1 за 1 кВт.г у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (раней Br175,4) і Br548,8 за 1 кВт.г у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (раней Br501,2). Электрычная энергія для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з прысаедннай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт падаражэе да Br323 за 1 кВт.г у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 (раней Br295) і да Br969 за 1 кВт.г у астатні час сутак (раней Br885).
Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2013 года.
БЕЛТА
Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павысяцца ў Беларусі з 1 студзеня
26.12.20120 праглядаў