У студзені 2023 года згодна з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 30 снежня 2022 года №248рп 50 спецыялістам, якія працуюць у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі і ўнеслі значны ўклад у іх развіццё, былі прызначаны гранты на 2023 год.
У студзені 2023 года згодна з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 30 снежня 2022 года №248рп 50 спецыялістам, якія працуюць у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі і ўнеслі значны ўклад у іх развіццё, былі прызначаны гранты на 2023 год.
У спісе ініцыятыўных і таленавітых людзей апынулася і Святлана
Стэльмах, педагог-арганізатар установы адукацыі «Лепельскі
дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», якая распрацавала і ўкараніла
праект «#ДваКрыла». Накіраваны ён на стварэнне трох інклюзіўных тэатральных
спектакляў патрыятычнай тэматыкі (з суправаджэннем тыфлакаментатара), а мэта
-- удасканаленне сістэмы патрыятычнага выхавання маладых людзей з
асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Падвесці вынікі мы папрасілі ініцыятара і распрацоўшчыка праекта Святлану
Стэльмах.
— Год праляцеў вельмі хутка, і праект інклюзіўнага тэатра «#ДваКрыла» прыйшоў да
фінішу. У склад групы ўвайшлі навучэнцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага
каледжа, людзі з інваліднасцю па зроку ТЦСАН Лепельскага раёна і
прадстаўнікі ГА «БелТІЗ» па Лепельскім раёне.
Мы ўпэўнены, што поспех нашага праекта па захаванні і прасоўванні культурнай
спадчыны і ўцягванні ў валанцёрскую дзейнасць навучэнцаў каледжа «#ДваКрыла»
залежыць не толькі ад згуртавання двух калектываў, але і ад таго, з якой душой і
з якім настроем мы будзем аказваць далейшую падтрымку людзям з інваліднасцю.
Наш вопыт паказаў, што мерапрыемствы, якія мы праводзім, з кожным разам
удасканальваюцца і радуюць людзей. Вочы ўдзельнікаў і гледачоў загараюцца тым
забытым агеньчыкам любові і цяпла. А мы самі адчуваем не толькі пачуццё
гордасці, але і велізарнае задавальненне ад зробленай працы і жаданне
працягваць валанцёрскую дзейнасць, дарыць людзям з інваліднасцю клопат,
любоў і ўвагу, якіх ім так не хапае ў паўсядзённым жыцці. Упэўнена, наш
праект будзе жыць і развівацца.
Так, напрыклад, міні-спектакль з тыфлакаментаваннем «Голас Хатыні» тэатра
«#Два крыла» быў паказаны не толькі для лепельчан, але і ў Барысаве. Барысаўчане