Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дзіяны Юрчанка Цэнтра культуры "Віцебск" удастоена I прэміі нацыянальнага конкурсу юбілейнага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску. Уладальнікі галоўных узнагарод форуму названы на ўрачыстым закрыцці фестывалю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дзіяны Юрчанка Цэнтра культуры "Віцебск" удастоена I прэміі нацыянальнага конкурсу юбілейнага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску. Уладальнікі галоўных узнагарод форуму названы на ўрачыстым закрыцці фестывалю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Другую прэмію журы падзяліла паміж Майстэрняй сучаснага танца пад кіраўніцтвам Міхаіла Камінскага (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Мінск) і праектам Яўгеніі Мікалайчук (Мінск). Трэцяй прэміі таксама адзначаны працы двух удзельнікаў. Яе падзялілі калектыў "Strukturers" (Мінск) і сумесны праект тэатра-студыі сучаснай харэаграфіі Дзіяны Юрчанка Цэнтра культуры "Віцебск" і праекта Марыны Кушнеравай "Свой почырк" (Віцебск).
Неафіцыйнага Гран-пры нацыянальнага конкурсу - Спецыяльнай прэміі імя Яўгена Панфілава - удастоены харэограф Дзмітрый Залескі (Тэатр сучаснай харэаграфіі "D.O.Z.SK.I.", Мінск). Характэрна, што лаўрэатам гэтай прэстыжнай узнагароды ён становіцца ўжо двойчы.
Уладальнікамі спецыяльных прэмій, якія па традыцыі прысуджае экспертны савет конкурсу, сталі праект Валянціна Ісакава "Х-перЫменты" Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Сакалоўскага (намінацыя "Постскрыптум") і праект Дзмітрыя Беззубенкі БДПУК (намінацыя "За сэнсавае напаўненне танца").
Спецыяльнымі дыпломамі Генеральнага партнёра фестывалю СТАА "Белвест" узнагароджаны RED dance company (Гомель) у намінацыі "Дэбют" і Тэатр сучаснай харэаграфіі "D.O.Z.SK.I." у намінацыі "За прафесіяналізм".
Падчас размовы з журналістамі лаўрэаты форуму адзначылі значны ўклад IFMC у сваё прафесійнае станаўленне. "Гэта ідэальная пляцоўка для сучаснага танца з прафесійным журы, цудоўным тэхнічным аснашчэннем і дасведчаным гледачом. Тут адбываецца каласальны абмен вопытам", - такое меркаванне рэфрэнам гучала як у кулуарах, так і на сцэне фестывалю ад многіх знакамітых гасцей IFMC.