29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Телеканалы "Мир" і "Беларусь 3" уключаны ў пералік тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Уступіла ў сілу пастанова Міністэрства інфармацыі, згодна з якой пералік тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет, папоўнілі "Беларусь 3" і "Мир". Такім чынам, колькасць тэлеканалаў, абавязковых для распаўсюджвання ў Беларусі, вырасла да васьмі. Раней у гэтым пераліку былі тэлеканал "Беларусь 1", "Другі нацыянальны тэлеканал", "Сталічнае тэлебачанне", "Беларусь 2", "Расія-Беларусь", "НТВ-Беларусь".-0-