Рэгіянальная тэлерадыёкампанія "Віцебск" сумесна з арганізатарамі праекта "Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя" са студзеня запускаюць у эфір цыкл спецыяльных праграм, паведамляе БЕЛТА.

Рэгіянальная тэлерадыёкампанія "Віцебск" сумесна з арганізатарамі праекта "Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя" са студзеня запускаюць у эфір цыкл спецыяльных праграм, паведамляе БЕЛТА.

Тэлеверсія любімага гараджанамі праекта будзе выходзіць у эфір кожны першы і трэці чацвер месяца. Гісторыкі і краязнаўцы, якія стануць гасцямі праграмы "Вечаровы Віцебск", раскажуць пра цікавыя факты і малавядомыя старонкі жыцця горада і гараджан.

Арганізатары маюць намер адмовіцца ад храналагічнага выкладу матэрыялу на карысць тэматычных выпускаў. Напрыклад, "Віцебск дагарадскі", "Да пытання аб заснаванні Віцебска Вольгай", "Віцебскія замкі", "Віцебскія храмы XIX стагоддзя", "Горад на шляху "з варагаў у грэкі", "Абарона Віцебска ў 1941 годзе", "Скарбы Віцебскай зямлі" і інш.

Першы эфір адбудзецца сёння ў 19.00. Тэма выпуску - "Віцебск як адміністрацыйны цэнтр".

Праект "Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя" рэалізуецца з верасня 2016 года. Прачытана 23 публічныя лекцыі. Кампетэнтна і даступна пра гісторыю горада расказвалі супрацоўнікі ВДУ імя М. Танка, вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі, музейныя работнікі, краязнаўцы-энтузіясты, рэканструктары. Публічныя лекцыі збіралі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў чалавек.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)