Міжнародны тэлевізійны праект "Францыск Скарына на мовах народаў свету" рэалізуюць да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Пра гэта паведаміла журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч, пад старшынствам якой прайшло пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні свята ў Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міжнародны тэлевізійны праект "Францыск Скарына на мовах народаў свету" рэалізуюць да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Пра гэта паведаміла журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч, пад старшынствам якой прайшло пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні свята ў Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На Дзень беларускага пісьменства актыўна будуць працаваць СМІ. З Белтэлерадыёкампаніяй зараз абмяркоўваем міжнародны тэлевізійны праект "Францыск Скарына на мовах народаў свету". Як вядома, прадмову Францыска Скарыны да кнігі "Юдзіф" перакладзена на 70 моў свету. Хочам з дапамогай тэлебачання з гэтай прадмовай пабываць у розных краінах. Каб гэтыя словы Скарыны гучалі з вуснаў носьбітаў французскай, італьянскай, кітайскай і ўсіх тых моў, на якія ўжо перакладзена прадмова Скарыны. Думаю, што гэта не застанецца без увагі нашай грамадскасці і міжнароднай супольнасці", - распавяла Лілія Ананіч.

Яна падкрэсліла, што ў Полацку на Дзень беларускага пісьменства новымі фарбамі напоўніцца такое традыцыйнае мерапрыемства, як кніжная выстава. "Тут дзейнічае музей беларускага кнігадрукавання. Штогод у Полацк мы перадаем лепшыя ўзоры нацыянальнага кнігавыдавецкай справы. Кнігі - лаўрэаты нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнiгi" папаўняюць полацкі музей пасля таго, як папандруюць па міжнародных кніжных выставах, пабываюць у Варшаве, Санкт-Пецярбургу, Маскве, Бялградзе, Пекіне і інш.", - адзначыла міністр.

Гаворачы пра тэрміны падрыхтоўкі да святкаванняў Дня беларускай пісьменнасці ў Полацку, Лілія Ананіч падкрэсліла, што ў пачатку мая павінны быць гатовыя сцэнарыі ўсіх мерапрыемстваў. "Трэба запрашаць артыстаў, пачынаць рэпетыцыі. Таму што свята - гэта не проста зборка лепшых творчых сілаў, а цэльная тэматычная праграма і мастацка-гістарычнае дзеянне", - дадала міністр.

На пасяджэнні ў Полацку падрабязна разглядаліся пытанні падрыхтоўкі Дня пісьменства, выказваліся прапановы, удзельнікі пабывалі на асноўных пляцоўках будучага свята.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)