У рамках Адзінага дня інфармавання сустрэчу з педагогамі Слабадской сярэдняй школы правёў лідар дэпутацкага корпуса раёна Ігар Урбан
Як было адзначана, гісторыя нашай краіны не раз паказвала, што менавіта адзінства народа, яго любоў да Радзімы заўсёды станавіліся вырашальным фактарам у любых сітуацыях, дапамагалі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны і пераадолець любыя складанасці.
Па традыцыі сустрэча працягнулася гутаркай. Прадстаўнікі калектыву адрасавалі госцю хвалюючыя іх пытанні і атрымлівалі па іх тлумачэнні. Да прыкладу, адно з пытанняў закранула тэму далейшага развіцця аграгарадка Слабада. Благаўладкаванне, працоўныя месцы, жыллё - аб перспектывах населенага пункта гаварылі ў гэты дзень.