Абгон - гэта вельмі небяспечны і складаны манеўр, падчас выканання якога неабходна ўлічыць мноства фактараў.

Да пачатку абгону неабходна пераканацца, што паласа руху, на якую мае намер выехаць кіроўца, свабодная і сваімі дзеяннямі ён не створыць пагрозу бяспецы дарожнага руху, не прымусіць іншых удзельнікаў змяніць напрамак або знізіць хуткасць руху._

Напамінаем, што абгон забаронены:

у зоне дзеяння дарожных знакаў «Абгон забаронены», «Абгон грузавым а/м забаронены», «Небяспечны паварот», «Стромкі пад'ём»

на пазначаных і рэгулюемых скрыжаваннях

на пешаходных пераходах і бліжэй за 50 метраў ад іх у абодва бакі

транспартнага сродку, які здзяйсняе абгон або аб'езд перашкоды

пры недастатковай бачнасці дарогі на пуцеправодах і пад імі на чыгуначных пераездах і бліжэй чым за 100 метраў перад імі