30 кастрычніка 2018 года для сельскіх бібліятэкараў ДУК “Лепельская ЦБС” быў праведзены тэматычны семінар “Бібліятэкі ў дапамогу фарміраванню талерантнай культуры ў моладзі і падлеткаў”.

30 кастрычніка 2018 года для сельскіх бібліятэкараў ДУК “Лепельская ЦБС” быў праведзены тэматычны семінар “Бібліятэкі ў дапамогу фарміраванню талерантнай культуры ў моладзі і падлеткаў”. Мэта семінара - прасоўванне ідэй цярпімасці, гатоўнасці жыць у міры і згодзе, прымаючы непадобныя погляды і чужыя культурныя традыцыі.

Значнасць узгодненай і сістэмнай працы бібліятэк і розных сацыяльных структур па прасоўванні ідэй талерантнасці адзначыла ў сваёй дакладзе загадчыца аддзела маркетынгу Дзятка Ганна Вікенцьеўна. Гэтымі ж пытаннямі былі прысвечаны выступленні гасцей семінара: намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ.№3 г.Лепеля Драбышэўскай Святланы Ільінічны, настаяцеля храма Перамянення Гасподняга Сергія Ляшкевіча.

У ходзе работы ўдзельнікі семінара змаглі таксама азнаёміцца з вопытам іншых бібліятэк, методыкай правядзення розных мерапрыемстваў па дадзенай тэматыцы. Прайшла прэзентацыя інфармацыйна-метадычнага дапаможніка “Дарогай талерантнасці, міру, дружбы і згоды.”