8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмп росту ВУП Беларусі ў студзені 2012 года ацэньваецца на ўзроўні 102%. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Ярашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У студзені мы мяркуем усё ж такі далейшае запаволенне эканамічнага росту, аднак ён не пройдзе ў адмоўныя велічыні, каля 2% валавы ўнутраны прадукт захаваецца на станоўчым узроўні. І каля 2,5% за першы квартал. Гэта пакуль толькі ацэнкі Міністэрства эканомікі", - адзначыў Аляксандр Ярашэнка.-0-
БЕЛТА
Тэмп росту ВУП Беларусі ў студзені ацэньваецца на ўзроўні 102%
8.2.20120 праглядаў