11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 ліпеня прыняў намесніка прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, які праінфармаваў аб асноўных выніках эканамічнага развіцця за першае паўгоддзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. У прыватнасці, за гэты перыяд рост ВУП склаў 111%, узраслі прадукцыйнасць працы, рэнтабельнасць продажаў. Па выніках пяці месяцаў тэмп росту экспарту перавысіў тэмп росту імпарту. Сальда гандлю таварамі і паслугамі за май склалася станоўчае ў памеры $116 млн. Прэзідэнт даручыў ураду ўважліва прааналізаваць гэтыя паказчыкі і працаваць над тым, каб дамагчыся ўстойлівага росту эканомікі.-0-

БЕЛТА