Умовы надвор'я дыктуюць стрыманы стыль кіравання. Плюсавая тэмпература ў дзённы час штодня змяняецца начнымі замаразкамі. Гэта прыводзіць да ўтварэння галалёдзіцы, туманаў, дажджоў, якія пераходзяць у мокры снег, што, безумоўна, ускладняе дарожную сітуацыю.



Па-першае, гэта рух ва ўмовах абмежаванай бачнасці, па-другое, слізкае пакрыццё. У некалькі разоў узрастае тармазны шлях, павялічваецца небяспека заносаў, рызыка наездаў на пешаходаў. Варта выбіраць найбольш бяспечную хуткасць руху і дыстанцыю. Адмовіцца ад рэзкіх манеўраў, якія могуць прывесці да стварэння аварыйных сітуацый. Абавязкова прышпіляцца рамянямі бяспекі. Перад паездкай ачысціць аўтамабіль ад снегу і лёду, запоўніць бачок абмывальніка незамярзаючай вадкасцю.

Пешаходам важна пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі, быць надзвычай уважлівымі пры перасячэнні праезнай часткі.

Дзяржаўтаінспекцыя забяспечвае кругласутачны маніторынг дарожнай абстаноўкі для своечасовай арганізацыі работ па ліквідацыі фактараў надвор'я.