7 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Тэмпы нарыхтоўкі травяных кармоў у Віцебскай вобласці перавышаюць леташнія, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Па стане на 7 жніўня, у Віцебскай вобласці скасілі звыш 70 тыс. га траў другога ўкосу, або 53,9% плошчаў. На аналагічную дату мінулага года ў рэгіёне было ўбрана 47,6% плошчаў ад плана. Усяго ўбралі травы з 317 тыс. га першага і другога ўкосаў. Штодзённыя тэмпы касавіцы з пачаткам уборкі збожжавых і зернебабовых некалькі знізіліся ў сувязі з акцэнтам на жніво і складаюць 1%.
Лідэрамі ва ўборцы траў другога ўкосу з'яўляюцца Верхнядзвінскі (86,7%), Гарадоцкі (84,4%), Полацкі (83,7%), Расонскі (73,1%). Больш за палову плошчаў убрана ў Глыбоцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Лёзненскім, Пастаўскім, Талачынскім, Ушацкім, Чашніцкім і Шаркаўшчынскім раёнах.
Усяго ў гаспадарках вобласці нарыхтавана 167 тыс. т сена, амаль 2,3 млн. т сянажу, 78,3 тыс. т сіласу. Агульная кармавая база складае 727,8 тыс. т кармавых адзінак (713,18 тыс. т - на 7 жніўня 2011 года), або 50,3% да задання. На ўмоўную галаву жывёлы прыпадае 15,64 ц кармавых адзінак супраць 15,32 ц, нарыхтаваных на аналагічную дату 2011 года.
БЕЛТА
Тэмпы нарыхтоўкі травяных кармоў у Віцебскай вобласці перавышаюць леташнія
7.8.20120 праглядаў