Галоўным спікерам сустрэчы стаў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч.

«Мы, беларусы – мірныя людзі! Упэўнены, што сярод нас, ды і ў цэлым у краіне наўрад ці знойдзеш чалавека, які б не ведаў гэтыя словы. З першага радка Дзяржаўнага гімна становіцца зразумела, хто мы, беларусы, такія», – сказаў Міхаіл Леанідавіч, адкрываючы сустрэчу.

У сваім выступленні старшыня райвыканкама адзначыў, што міралюбная знешняя палітыка і рэпутацыя прыязной, гасціннай краіны — гэта вынік шматгадовых намаганняў, накіраваных на стабільнае развіццё беларускага грамадства.

«Мы жывем у краіне, якая не проста словам дэкларуе міралюбную знешнюю палітыку, а канкрэтнымі справамі і фактамі. Беларусь – краіна міру і згоды. Важна захоўваць і берагчы тое, што ў нас ёсць», – падкрэсліў ён.

Традыцыйна зносіны перайшлі ў фармат адкрытага дыялогу. Лепельчане звярнуліся да кіраўніка раёна з хвалюючымі пытаннямі. Дарожная бяспека, утрыманне хатніх жывёл, магчымасць адкрыцця філіяла бібліятэкі ў раёне новабудоўляў Лепеля - гэтыя тэмы прагучалі ў аўдыторыі.

У завяршэнні сустрэчы Міхаіл Кісялевіч падзякаваў лепельчан за працу і павіншаваў з надыходзячымі святамі.