За каментарыем мы звярнуліся да Алены Багінскай, начальніка ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб ІМП Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне.

За каментарыем мы звярнуліся да Алены Багінскай, начальніка ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб ІМП Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне.
— Міністэрствам па падатках і зборах у «Асабістым кабінеце плацельшчыка» ў раздзеле «Аб'екты нерухомасці і зямельныя ўчасткі» размешчаны сэрвіс, які дазваляе фізічнай асобе ўносіць змены ў дачыненні да належных яму аб'ектаў нерухомасці або зямельных участкаў.

Праз дадзены сэрвіс фізічная асоба зможа прагледзець інфармацыю як аб належных ёй у цяперашні час аб'ектах, так і аб аб'ектах, у дачыненні да якіх спынена права ўласнасці або права карыстання з указаннем даты адчужэння такога аб'екта.

У выпадку адсутнасці ў «Асабістым кабінеце плацельшчыка» звестак аб аб'ектах падаткаабкладання, фізасоба можа ўнесці змяненне або запоўніць звесткі аб адсутным аб'екце, або праінфармаваць падатковыя органы аб наяўнасці ў яго аб'ектаў падаткаабкладання, — адзначыла Алена Мікалаеўна.