13 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Тэракт у мінскім метро раскрыты, выканаўцы затрыманы. Пра гэта сёння на нарадзе аб ходзе расследавання тэракта ў метро заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння ў 5 гадзін раніцы злачынства было раскрыта. Чэкістам і міліцыі спатрэбіўся ўсяго толькі суткі для таго, каб учора ў 9 вечара правесці бліскучую аперацыю і без шуму, стрэлаў і траскатні затрымаць выканаўцаў. Сёння ў 5 раніцы яны далі свае паказанні. Галоўнае, мы ўжо ведаем, хто і як здзейсніў гэты тэракт. Пакуль толькі не вядома навошта, але і гэта хутка стане вядома, і гэта наша сёння галоўная задача", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што ён выключна ўдзячны супрацоўнікам КДБ, міліцыі, пракуратуры, усіх сілавых структур за аператыўную працу. "Аналітыкі, следчыя, эксперты, выбудаваўшы дакладную храналогію злачынства, апрацавалі велізарны масіў аўдыё- і відэаматэрыялаў і, што мяне асабліва радуе, груба кажучы, не выходзячы з кабінетаў, вылічылі гэтых нягоднікаў, - сказаў беларускі лідар. - І затым пачалася актыўная фаза аперацыі па іх затрыманні".
"Гэта годна цывілізаванай нацыі, калі людзі мазгамі, перш за ўсё, змагаюцца са складанейшымі злачынствамі. Для мяне як Прэзідэнта гэта важна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-
БЕЛТА
Тэракт у мінскім метро раскрыты, выканаўцы затрыманы
13.4.20110 праглядаў