23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі па мясцовых выбарах будуць сфарміраваны да 27 снежня, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "СТБ", паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына растлумачыла, што да 24 снежня будзе праходзіць вылучэнне кандыдатаў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій. Такіх камісій будзе 1 331. У цэлым выбары будуць забяспечваць каля 80 тыс. членаў выбарчых камісій рознага ўзроўню.

Што тычыцца акруговых камісій, то іх неабходна сфарміраваць да 7 студзеня. Лідзія Ярмошына дадала, што з 12 студзеня па 10 лютага павінна прайсці вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Іх можна вылучаць як праз збор подпісаў, так і ад калектываў. Акрамя гэтага, тэрытарыяльныя падраздзяленні палітычных партый таксама могуць вылучаць кандыдатаў. Лідзія Ярмошына нагадала, што ўсяго ў Беларусі зарэгістравана 15 партый. Пры гэтым рэспубліканскія органы партый у выбарах амаль не ўдзельнічаюць. "Яны, вядома, вызначаюць палітыку, але юрыдычна значных дзеянняў амаль не здзяйсняюць", - растлумачыла старшыня ЦВК.

Як паведамлялася, выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць 23 сакавіка 2014 года.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)