Тут размясціліся пляцоўкі службаў прафілактыкі з навучальнымі майстар-класамі па першай дапамозе, выстава рыштунку і абсталявання членаў каманды рэагавання на надзвычайныя сітуацыі для навучэнцаў школ Лепельскага раёна.
Удзел у мерапрыемстве таксама прымаюць намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак і Руслан Шкодзін, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Галіна Жаланава, а таксама прадстаўнікі раённай улады.
У межах Адзінага дня бяспекі ўдзельнікі сустрэчы азнаёміліся з тым, як на Лепельшчыне арганізавана праца ва ўстановах адукацыі, накіраваная на захаванне бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей.
Праца клуба "Кананір", школы міру, атрада юных ратавальнікаў-пажарных, юных інспектараў дарожнага руху - спраўнасць па гэтых і іншых напрамках прадэманстравалі лепельчане.
Таксама ў актавай зале дзяцей прывіталі госці свята і нагадалі аб важнасці захавання правілаў бяспечнай жыццядзейнасці.
Аб важных правілах - праз выхаванне і творчасць. Выхаванцы дзіцячага сада, а таксама навучэнцы школ падрыхтавалі для гасцей яркую канцэртную праграму, лейтматывам якой стала імкненне жыць БЯСПЕЧНА!
Галоўная мэта Адзінага дня бяспекі — нагадаць, што кожны здольны ўберагчыся ад трагедыі, калі ведае, як дзейнічаць.
ЛЕПЕЛЬЧАНЕ, БЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ, БУДЗЬЦЕ ПАДЗЕЙНЫЯ, ЗАХОЎВАЙЦЕ ПРАВІЛЫ БЯСПЕЧНАЙ ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦІ!
Больш інфармацыі ў нашым Тэлеграм-канале "Лепельскі раён.
Афіцыйна": https://t.me/lepel_region_officially/32548