16 кастрычніка, Мінск /Марыя Дзмітрыева - БЕЛТА/. Тэхнічны рэгламент па энергаэфектыўнасці будынкаў распрацоўваюць у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка, выступаючы на V Міжнароднай канферэнцыі "Энергазберажэнне і павышэнне энергаэфектыўнасці. Энергаэфектыўнасць у жылым сектары: актуальныя напрамкі і практычны вопыт", якая праходзіць падчас XIX Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прынята рашэнне аб распрацоўцы асобнага тэхнічнага рэгламенту па энергаэфектыўнасці будынкаў. І адна з арганізацый Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ўжо прыступіла да гэтай працы", - сказаў Віктар Назаранка.

Паводле яго слоў, абсалютна неабходна, каб такі дакумент быў створаны. "Працягваць зводзіць энергаэфектыўнасць у галіне будаўніцтва толькі да цепласупраціўлення агароджваючых канструкцый, з нашага пункту гледжання, дастаткова прымітыўна", - адзначыў Віктар Назаранка. У шэрагу краін праца па забеспячэнні энергаэфектыўнасці будынкаў і збудаванняў пастаўлена значна шырэй. Напрыклад, у краінах ЕС пры будаўніцтве аб'ектаў спецыялісты выкарыстоўваюць комплексныя сістэмы ацэнкі энергаэфектыўнасці будынкаў, ацэньваюць паказчыкі энергаэфектыўнасці ў сукупнасці.

XIX Беларускі энергетычны і экалагічны форум праходзіць у Мінску з 14 па 17 кастрычніка ў адпаведнасці з распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі. Форум уключае міжнародную спецыялізаваную выставу "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" EnergyExpo, IX Міжнародную спецыялізаваную выставу "Водныя і паветраныя тэхналогіі" (Water&Air Technologies), X Спецыялізаваную выставу светлатэхнічнага абсталявання "ЭкспаСвятло" (ExpoLight) і XIX Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.