З знамянавальнай датай прыехалі павіншаваць горад старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

Насычаная праграма стартавала з парку «Юзэфполле». Госці, дэлегацыя з пабрацімскага Велікалуцкага раёна Пскоўскай вобласці, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў, моладзь усклалі кветкі да брацкай магілы, ушанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

Пасля маляўнічага шэсця працоўных калектываў, падчас якога прадпрыемствы і арганізацыі прадставілі сваю прадукцыю, на галоўнай канцэртнай пляцоўцы горада ўшанавалі перадавікоў, ветэранаў, працоўныя дынастыі.
Звяртаючыся да талачынцаў, Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што залог будучыні горада – у шчырай любові жыхароў да сваёй малой радзімы, у іх бязмежнай веры ў свой горад, краіну і яе росквіт.
– Раённы цэнтр мае велізарны патэнцыял і вялікія перспектывы. Талачын напоўнены стварэннем і творчым пошукам, адкрывае новыя магчымасці для развіцця і росту, – адзначыў губернатар. - Сёння яго жыхары разам ствараюць новую старонку летапісу рэгіёна з самабытнай гісторыяй і культурай. Апіраючыся на назапашаны вытворчы і чалавечы патэнцыял, раён удасканальвае тэхналогіі ў вытворчасці, наводзіць парадак на зямлі, развівае сацыяльную сферу і турыстычную інфраструктуру. Прадукцыю прадпрыемстваў рэгіёна ведаюць далёка за межамі нашай краіны.

Аляксандр Субоцін ад усёй душы павіншаваў талачынцаў з 590-годдзем горада і Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Важна памятаць і шанаваць сваю гісторыю. Пра гэта сказаў Уладзімір Цярэнцьеў.
- Важна і сімвалічна, што даты летазлічэння гарадоў і дзень вызвалення іх ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адраджэння з руін, у большасці рэгіёнаў нашай краіны святкуюцца ў адзін дзень. Важна і тое, што дзень нараджэння горада - выдатная магчымасць сказаць словы падзякі яго жыхарам, працаўнікам, якія сваімі стваральнымі справамі робяць рэгіёны прыгажэйшымі, дзякуючы якім моладзь застаецца на малой радзіме, развіваецца эканоміка, сельская гаспадарка, сацыяльная сфера. І людзі з камфортам жывуць у такіх невялікіх населеных пунктах.

Словы падзякі ў адрас працаўнікоў розных сфер дзейнасці выказаў старшыня Талачынскага райвыканкама Алег Лындындзін.

— Сёння мы ўспамінаем багатую гісторыю нашага краю, аддаём даніну павагі тым, хто зсваёй працай, талентам і майстэрствам праслаўляе яго. Нам ёсць чым ганарыцца, і ў гэтым заслуга людзей, якія робяць родную зямлю прыгажэйшай, прывабнейшай і багацейшай, — сказаў кіраўнік раёна.
На цэнтральнай плошчы ўрачыста адкрылі юбілейны памятны знак і Дошку Ганаровых грамадзян Талачынскага раёна. Пераўтварыўся і гарадскі сквер – тут заклалі алею Года міру і стваральнай працы, адкрылі новую дзіцячую пляцоўку «Казкавая краіна».
Падарункам жыхарам рэгіёна таксама стала абноўленае стаматалагічнае аддзяленне УАЗ «Талачынская ЦРБ». Тут адрамантавалі памяшканні, абнавілі абсталяванне, у тым ліку набылі дзве новыя стаматалагічныя ўстаноўкі.
З самай раніцы гасцей рэгіёна сустракалі прысмакамі падворкі сельскіх Саветаў. Сапраўдны манастырскі хлеб дэгуставалі на тэрыторыі Свята-Пакроўскага жаночага манастыра.
У гарадскім скверы прайшлі паказальныя выступленні барцоў, пірацкі квэст «Востраў 112», пажарны кросфіт, выступленне ансамбляў «Друцічы», «Сувенір».
Нямала прыхільнікаў спорту сабралі спорткомплекс і стадыён «Меліяратар» – тут прайшлі турнір па шашках сярод ветэранаў і людзей з інваліднасцю і матч 8 тура чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе ў другой лізе «Ніва» (Талачын) — «Газавік» (Віцебск).
Лакацыяй для выставы сельгастэхнікі стала вуліца Валадарскага райцэнтра.
Працягваецца праца гандлёвых радоў, дзіцячых атракцыёнаў, тэматычных пляцовак, фотазон, выставы-кірмашу «Талачын — горад майстроў».

Вечаровую праграму «запаляць» зоркі беларускай эстрады, артысты і творчыя калектывы ўстаноў культуры Дубровенскага і Лёзненскага раёнаў.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by