Шмат імёнаў нашых годных землякоў упісана ў гісторыю роднага краю, і сёння старонка ў летапісе папоўнілася імёнамі тых, хто дасягнуў высокіх вынікаў у розных сферах дзейнасці ў 2022 годзе. Сёння на плошчы адбылася ўрачыстая цырымонія занясення лепшых працаўнікоў лепельскай зямлі на раённую Дошку гонару.
Шмат імёнаў нашых годных землякоў упісана ў гісторыю роднага краю, і сёння старонка ў летапісе папоўнілася імёнамі тых, хто дасягнуў высокіх вынікаў у розных сферах дзейнасці ў 2022 годзе. Сёння на плошчы адбылася ўрачыстая цэрэмонія занясення лепшых працаўнікоў лепельскай зямлі на раённую Дошку гонару.
У мэтах заахвочвання
працоўных калектываў і іх работнікаў за дасягнутыя поспехі ў сацыяльна-эканамічным
развіцці і ўдзел у грамадскім жыцці раёна ў 2022 годзе на раённую Дошку
гонару былі занесены 9 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. У розных
сферах былі названы імёны і асобных лепельчан.
Ад самаадданай добрасумленнай працы кожнага з нас залежыць дабрабыт
не толькі ў нашых сем'ях, але і ва ўсёй краіне. І асаблівы ўплыў на гэту
узаемасувязь аказваюць тыя таленавітыя лепельчане, хто сваім прафесіяналізмам і
адданасцю любімай справе ўдастоіўся права ўпрыгожваць раённую Дошку гонару. Вы
з'яўляецеся прыкладам працавітасці для землякоў! За вамі – будучыня нашага краю! –
падкрэсліў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч.